Кіраўнік СААЗ: Праз зніжэнне тэмпаў барацьбы з COVID-19 можа з’явіцца новы смяротны вірус

Кіраўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдрас Гэбрэесус заявіў, што прабелы ў стратэгіях барацьбы з COVID-19 сёлета працягваюць ствараць ідэальныя ўмовы для з’яўлення новага смяротнага варыянту віруса, паколькі ў некаторых частках Кітая назіраецца рост колькасці інфекцый, перадае «Reuters».

Люди в масках на улицах Минска, масочный режим в городе
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Хлопец у масцы ў трамваі ў Менску, Беларусь. Лістапад 2021 года. Фота: ПБ / Белсат

Аб гэтым Генеральны дырэктар СААЗ заявіў усяго праз некалькі месяцаў пасля таго, як ён сказаў, што свет як ніколі знаходзіцца ў лепшым становішчы для спынення пандэміі.

«Мы значна бліжэй да таго, каб сказаць, што надзвычайная фаза пандэміі скончылася, але яна яшчэ не наступіла», – сказаў Тэдрас Гэбрэесус 2 снежня, і дадаў, што «прабелы ў тэставанні і вакцынацыі працягваюць ствараць ідэальныя ўмовы для з’яўлення новага выклікае неспакой варыянту, які можа прывесці да значнай смяротнасці».

Паводле ацэнак СААЗ, каля 90% насельніцтва свету ў цяперашні час маюць пэўны ўзровень імунітэту да каронавіруса альбо праз тое, што перахварэлі, альбо праз вакцынацыю.

Аднак у Кітаі пачаўся рост інфекцыі COVID-19 і цяпер знаходзяцца на рэкордна высокім узроўні. Таксама заўважаны рост у некаторых частках Вялікай Брытаніі пасля некалькіх месяцаў спаду.

На фоне жорсткіх ковідных абмежаванняў, напрыклад, людзі тыднямі не маглі выходзіць з дому, у розных частках Кітая прайшлі масавыя пратэсты, пасля чаго ўлады вырашылі змякчыць палітыку адносна гэтых абмежаванняў. Стыхійныя маніфестацыі адбываліся ў сталіцы краіны Пекіне, найбуйнейшым горадзе Кітая Шанхаі і некаторых іншых гарадах.

Аб’ектыў

Пратэсты ў Кітаі: улады пайшлі на саступкі

2022.12.02 21:22

Алена Рувіна belsat.eu

The post Кіраўнік СААЗ: Праз зніжэнне тэмпаў барацьбы з COVID-19 можа з’явіцца новы смяротны вірус appeared first on belsat.eu.


#Беларусь