Новыя палкі Каліноўскага зʼявяцца ў Польшчы, Літве і Латвіі? Сатырычнае шоу

Youtube
Html 5
				   </div></div>

Лукашэнка і ягонае КДБ непакояцца і палохаюць беларусаў інтэрвенцыяй. Але хто будзе ўрывацца ў Беларусь? Хто будзе валіць рэжым? Ад каго давядзецца ўцякаць «красаўцам», губляючы каскі і дручкі?

Міхась Зуй, Кацярына Ваданосава, Дзяніс Дудзінскі абмеркавалі ініцыятывы лукашыстаў розных узроўняў – ад духоўніка Аляксандра Рыгорыча да простага мясніка. Куды беларусаў запрашае МУС? Куды скіруюць бездухоўных айцішнікаў? У чым прызнаўся прапагандыст з ОНТ? Які «аналагаўнетны» беспілотнік зрабіў ВПК вусатага галоўнакамандуючага?

Таксама ў новым выданні сатырычнага шоу «Хай так TV»:

  • АМАП завёў акаўнт на «OnlyFans»
  • Што можна пачуць у тэлефоне Сталіна? МУС запрашае ў музей
  • «Будзьце ласкавыя, сядайце на кол». Выстава цялесных пакаранняў
  • Зорны час чыноўнікаў-мазахістаў
  • У якія гульні прапаноўвае гуляць рэжым? Протаіерэй Фёдар Поўны ўспомніў старажытную дрындушку
  • IT-шансон, ад самага пікселя!
  • Хуцін – пуй! Чыноўнікі прыкрасіў кабінет літарамі Z і V
  • Якой даўжыні рукі ў Сіняпалага? Таямніцы дзяцінства Сашы Тры Працэнты
  • Майстар бабруйскага мясакамбінату разануў праўду-матку
  • «Белсат» зайздросціць БелТА?
  • Дрон – паветраны змей
  • Амапаўцу не далі даглядзець футбольны матч
  • Харчовы ланцужок палітыкі ў РБ

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у TelegramFacebookInstagramVK і Twitter.

Калаж з фота: president.gov.by

The post Новыя палкі Каліноўскага зʼявяцца ў Польшчы, Літве і Латвіі? Сатырычнае шоу appeared first on belsat.eu.


#Беларусь