У Беларусі зацверджана інструкцыя ў выпадку аварыі на БелАЭС і атамных станцыях суседніх краін

Міністэрства аховы здароўя і МНС Беларусі падпісалі 19 кастрычніка 2022 года сумесную пастанову аб парадку арганізацыі і правядзення ёднай прафілактыкі ў выпадку пагрозы або ўзнікнення радыяцыйных аварый. Апублікавалі яе толькі 3 снежня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

БелАЭС. 25 красавіка 2021 года. Астравецкі район, Беларусь. Фота: ВК / Белсат

У дакуменце гаворыцца аб парадку арганізацыі і правядзення ёднай прафілактыкі ў выпадку пагрозы або ўзнікнення радыяцыйных аварый пры выкарыстанні атамнай энергіі на БелАЭС.

Пад ёднай прафілактыкай у інструкцыі разумеецца ёдавае блакаванне шчытападобнай залозы «шляхам увядзення лекавага прэпарата стабільнага ёду для прадухілення або памяншэння паглынання радыеактыўных ізатопаў ёду шчытападобнай залозай пры пагрозе або ўзнікненні радыяцыйнай аварыі, якая можа прывесці да выкіду радыеактыўнага ёду.

Асноўным прэпаратам стабільнага ёду для правядзення ёднай прафілактыкі з’яўляюцца таблеткі калію ёдыду. Дазавання і працягласць прыёму прэпаратаў стабільнага ёду вызначаюцца згодна з табліцай:

Крыніца: pravo.by

Выдача насельніцтву прэпаратаў стабільнага ёду ажыццяўляецца ў пунктах выдачы ў загадзя вызначаных месцах. У першыя дні яны павінны працаваць кругласутачна. Асобам з абмежаваннямі здольнасці да перамяшчэння дастаўка прэпаратаў стабільнага ёду будзе ажыццяўляцца спецыяльнымі брыгадамі.

Для асоб, якія могуць знаходзіцца ў выпадку аварыі на пляцоўцы БелАЭС, павінен быць створаны запас прэпаратаў стабільнага ёду. Аварыйныя камплекты трэба выдаць насельніцтву да 15 км ад яе і да 30 км ад станцый суседніх краін.

Аб’ектамі, на якіх магчыма ўзнікненне радыяцыйнай аварыі, у інструкцыі названы БелАЭС, Смаленская АЭС (РФ, 120 км ад граніцы Беларусі), Ровенская АЭС (Украіна, 65 км ад граніцы Беларусі), і нават закрытыя Ігналінская (Літва, 3 км ад граніцы) і Чарнобыльская (Украіна, 8 км) станцыі.

Hавiны

Літва гатовая выдаткаваць больш за 90 млн еўраў на мінімізацыю пагрозаў ад Беларускай АЭС

2022.12.02 11:50

Алена Рувіна belsat.eu

The post У Беларусі зацверджана інструкцыя ў выпадку аварыі на БелАЭС і атамных станцыях суседніх краін appeared first on belsat.eu.


#Беларусь